ПРЕСС-ЦЕНТР

У зорны паход адправіліся светлагорскія школьнікі

ПРЕСС-ЦЕНТР

У зорны паход адправіліся светлагорскія школьнікі
30 июня 2026
89

«Піянерскі салют героям Вялікай Айчыннай вайны» па маршруце Светлагорск – мемарыял «Баграціён» –Курган Славы: актывісты піянерскага руху і педагогі-арганізатары школ раёна завіталі на брацкія могілкі ў аграгарадку Дуброва, дзе пахаваны звыш двух з паловай тысяч воінаў Чырвонай Арміі, сярод якіх тры Героі Савецкага Саюза – Сярго Чыгладзэ, Дзмітрый Рэдзькін, Мартын Цеплякоў – і ўсклалі кветкі. Подзвіг воінаў ушанавалі хвілінай маўчання. Дырэктар Дуброўскай СШ Петраковіч А.В. расказаў пра мерапрыемствы па патрыятычным выхаванні у школе. Заслужаны міратворац Цярэшчанка А.П. падкрэсліў вялікую ролю ў фарміраванні патрыятызму ў вучняў Атрада юных міратворцаў школы, даў практычныя парады і рэкамендацыі па стварэнні Атрадаў юных міратворцаў у школах раёна.